Заробак паловы беларусаў – меншы за сярэдні на 200 рублёў
Узровень дабрабыту ў краіне адлюстроўвае не сярэдні, а медыянны заробак.
Белстат падлічыў леташні медыянны заробак беларусаў. Гэтак, у лістападзе 2017-га сярэдні заробак у Беларусі склаў Br 836,9, а медыянны — усяго Br 635,4.
Медыяна заробкаў — больш паказальная, бо ўлічвае разрыў у даходах насельніцтва. Уявім сабе 10 чалавек, якія зарабляюць адпаведна 101, 102, 103, 104, 105, 106, 107, 108, 109 і 10 тысячаў. Іхны сярэдні заробак будзе больш за тысячу манет, але медыянны — толькі 105 рублёў.
Медыяна — гэта заробак чалавека, сярэдняга ў шэрагу: то бок, палова працаўнікоў зарабляе менш за гэтую лічбу, другая ж палова зарабляе больш.
Такім чынам, 50 % беларусаў атрымліваюць на 201,5 рубель менш, чымся сярэдні заробак па краіне.
Такі падлік Нацыянальны статыстычны камітэт праводзіць раз на паўгода. Вылічэнне ж ступені сацыяльнага расслаення насельніцтва паказала, што беларусы, якія маюць высокі заробак, атрымліваюць у 4 разы больш за нізкааплатную працу ў краіне.
Паводле belsat.eu