Затрымалі настаўніка за «заклікі да партызанскай вайны і забойства прэзідэнта»
Вядома, што раней педагог працаваў у Крупіцкай школе мастацтваў.

Ілюстрацыйны здымак
ГУБАЗіК затрымаў Дзяніса Грома, педагога адной з мінскіх
школ (вядома, што раней ён працаваў педагогам Крупіцкай школы мастацтваў).
На праўладным тэлеграм-канале з'явілася «пакаяльнае відэа» з Громам, дзе мужчына кажа, што размяшчаў у сацсетках «заклікі да партызанскай вайны і забойства прэзідэнта».