Затрымалі падазраванага ў падпале ўваходу ў Магілёўскі інстытут МУС

У Следчым камітэце сцвярджаюць, што 27-гадовы падазраваны стаіць на ўліку ў псіхіятра.

286a6b20_10c1_437d_82e3_4d151c1f8daa_w1023_r1_s.jpg

Следчы камітэт высвятляе абставіны падпалу дзвярэй Магілёўскага інстытуту МУС. Па дадзеных следзтва, уначы 10 чэрвеня неўстаноўленая асоба кінула бутэльку з гаручым рэчывам ва ўваходныя дзверы. Следчыя сумесна з экспертамі правялі агляд месца здарэння, падчас якога канфіскавалі фрагменты прылады злачынства, піша «Свабода».

Магілёўскі міжраённы аддзел пачаў крымінальную справу па ч.3 арт.339 (асабліва злоснае хуліганства), ч.2 арт.218 (наўмыснае знішчэньне маёмасці агульнанебяспечным спосабам), ч.1 ст.295-3 (незаконныя дзеянні ў адносінах да прадметаў, дзеянне якіх заснавана на выкарыстанні гаручых сродкаў) Крымінальнага кодэксу Беларусі.

З'явіўся і падазраваны ў падпале — 27-гадовы мясцовы жыхар. Яго затрымалі. У СК сцвярджаюць, што малады чалавек знаходзіцца на ўліку ў псіхіятра. За раней здзейсьненае грамадзка небяспечнае дзеянне да яго нібыта ўжываліся прымусовыя меры бяспекі і лячэння.