Куды знік Кубракоў? У МУС з'явіўся «часова выкончаючы абавязкі» міністра
Напярэдадні агенцтва БелТА ў навіне аб прызыўніках і ўхіленні ад вайсковага абавязку прадставіла першага намесніка міністра МУС Юрыя Назаранка як «часова выконваючага абавязкі міністра ўнутраных спраў».
У той жа час, на сайце МУС Беларусі ў раздзеле аб
кіраўніцтве ведамства кіраўніком значыцца Іван Кубракоў.
Дык куды знік Кубракоў? Якія варыянты могуць быць?
Напрыклад, адпачынак або хвароба. Як правіла, аб адстаўцы міністраў становіцца
вядома адразу, як і аб прызначэнні новага кіраўніка міністэрства, піша Telegraf.by.
Апошні раз кіраўнік МУС Іван Кубракоў з'яўляўся на публіцы ў
якасці міністра МУС 26 мая. Ён выступаў пасля Аляксандра Лукашэнкі перад
дэпутатамі на тэму становішча ў краіне на фоне экстранай пасадкі ў Мінску
самалёта Ryanair. Міністр тады рапартаваў аб зніжэнні пратэстнай актыўнасці.
Паводле belmarket.by.