МУС і СК прапануюць заводзіць крымінальную справу, калі прызыўнік выехаў з краіны
Учора на выязным пашыраным пасяджэнні Савета Рэспублікі намеснік міністра ўнутраных спраў Юрый Назаранка распавёў, што МУС і Следчы камітэт прапануюць магчымасць узбуджаць крымінальную справу ў выпадку адсутнасці прызыўніка ў Беларусі, каб атрымліваць садзейнічанне органаў у іншых краінах. Аб гэтым піша «Анлайнер» са спасылкай на БЕЛТА.
Часова выконваючы абавязкі міністра ўнутраных спраў і
намеснік міністра ўнутраных спраў Юрый Назаранка распавёў, што ў гэтым годзе ад
ваенных камісараў у органы ўнутраных спраў паступіла каля пяці тысяч зваротаў
па ўхіленні і тры тысячы — аб прыводзе прызыўнікоў па адміністрацыйнай справе.
Па словах Назаранкі, МУС і Следчым камітэтам прапрацавана
прапанова аб магчымасці ўзбуджаць крымінальную справу ў выпадку адсутнасці
прызыўніка ў краіне, каб, выконваючы Крымінальна-працэсуальны кодэкс, мець
магчымасць атрымліваць садзейнічанне органаў у іншых краінах.
Калі ў маладога чалавека апынецца аб'ектыўная прычына для
адтэрміноўкі, крымінальная справа не будзе мець працягу, сказаў намеснік
міністра ўнутраных спраў.