Затрымалі траіх чалавек, якія «абразілі» мёртвага міліцыянта
Пад некралогам міліцыянту трое пакінулі «абразлівыя каментары». Распачатая справа, паведамляе «Наша Ніва» са спасылкай на МУС.

Матэрыял аб смерці супрацоўніка магілёўскага УУС выйшаў у ведамасным друку, а пасля быў растыражаваны ў інтэрнэце. Карыстальнікі пакінулі пад публікацыяй «абразлівыя словы».
Аператыўнікі абласнога ўпраўлення ГУУБ выявілі трох аўтараў: 37-гадовага мінчука, 63-гадовую жанчыну са Смаргоні і 49-гадовага жыхара Віцебска.
Следчыя прызналі каментатараў падазраванымі па крымінальнай справе за «публічную абразу прадстаўніка ўлады».