Затрымалі журналістаў Іллю Маліноўскага і Максіма Гарчанка. Абноўлена
Сёння днём затрымалі журналістаў-фрылансераў Іллю Маліноўскага і Максіма Гарчанка. Іх машыну па дарозе ў Пінск спыніла міліцыя.
![Ілля Маліноўскі. Фота Дзмітрыя Дзмітрыева Ілля Маліноўскі. Фота Дзмітрыя Дзмітрыева](/img/v1/images/_mg_3749.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Ілля Маліноўскі. Фота Дзмітрыя Дзмітрыева
Ілля Маліноўскі — лідар гурта «Дрымон», ён многім вядомы яшчэ як адзін з самых цікавых беларускіх журналістаў, нагадваюць «Моцныя навіны».
Максім Гарчанок — журналіст-фрылансер, супрацоўнічае з тэлеканалам «Белсат».
Вядома, што хлопцы ехалі ў бок Пінска. Іх машыну спынілі сілавікі. Як паведамляе «Белсат», міліцыянты павезлі Іллю і Максіма ў райцэнтр. Магчыма, ў Пінскі РАУС.Журналістаў Іллю Маліноўскага і Максіма Гарчанка, затрыманых сёння пад Пінскам, вызвалілі. У калег забралі відэатэхніку і мабільныя тэлефоны. Яны вяртаюцца ў Мінск, паведаміў БАЖ.