Затрыманні не спыняюцца: раніцай затрымалі інжынера ў БДУ

Інжынера факультэту радыёфізікі БДУ Паўла Пятрова сілавікі затрымалі сёння раніцай на працы.

pjatrou.jpg

Сёння раніцай, 27 траўня, у Мінску на сваім працоўным месцы быў затрыманы 37-гадовы інжынер факультэту радыёфізікі БДУ Павел Пятроў, паведамляюць праваабаонцы

Павел Пятроў навучаўся ў аспірантуры, стажыраваўся ў Германіі. Працаваў над кандыдацкай дысертацыяй у галіне фізіка-матэматычных навук.