Затрыманні дэлегатаў устаноўчай канферэнцыі

10.00. У нядзелю, 22 верасня, па дарозе з Гомеля ў Мінск (ад’ехаўшы прыкладна 20 кіламераў ад Рэчыцы) быў затрыманы прыватны мікрааўтобус “Фіат” з 8 дэлегатамі ўстаноўчай канферэнцыі па стварэнні кааліцыi "За сумленныя, справядлiвыя выбары для лепшага жыцця", дзевяты затрыманы — кіроўца.



daishnik.jpg

Па словах аднаго з затрыманых — Уладзіміра Кацоры, мікрааўтобус быў спынены супрацоўнікамі Рэчыцкага ДАІ пад кіраўніцтвам маёра Ігара Лапаціна і капітана Васільчука на падставе таго, што транспартны сродак вельмі падобны на той, на якім 17 верасня было здзейснена ДТП, у якім пацярпела жанчына.

Быў таксама праведзены агляд мікрааўтобуса, у выніку якога высветлілася, што пад капотам таблічка прымацавана рознымі заклёпкамі.

На падставе гэтых двух названых прычын мікраааўтобус разам з пасажырамі быў дастаўлены ў Рэчыцкі райаддзел міліцыі. Кіроўца выкліканы для разбіральніцтва ў РУУС, пасажыры застаюцца чакаць яго і вынікаў разбіральніцтва ў мікраааўтобусе.

11.00. Па невядомых падставах, у кіроўцы запатрабавалі зрабіць адбіткі пальцаў і зняцца на відэа. Дактыласкапічныя дадзеныя былі знойдзены ў базе міліцыі, а здымацца на відэа без удакладнення статуса кіроўца адмовіўся.

Супрацоўнікі ДАІ паведамілі затрыманым дэлегатам, што іх цікавіць толькі кіроўца, а самі яны могуць быць вольнымі.

11.50. Праваабаронца Леанід Судаленка паведаміў, што кіроўца адпушчаны. Супрацоўнікі ДАІ сказалі, што выклічуць яго асобна позвай, каб высветліць сітуацыю з біркай пад капотам.

Дэлегаты вырашылі праверыць, ці сапраўды яны могуць быць вольнымі, і адышлі ад аддзялення міліцыі. Іх не затрымлівалі. Пасля вызвалення кіроўцы ўсе накіраваліся ў Гомель, паколькі ехаць у Мінск на ўстаноўчы сход аказалася ўжо позна і немэтазгодна.

10.40. Старшыня АГП Анатоль Лябедзька паведаміў у сваім Фэйсбуку пра затрыманне двух дэлегатаў устаноўчай канферэнцыі з Барысава: Льва Марголіна і Лыско.


spring96.org