Затрыманы экс-дырэктар музея «Пружанскі палацык», які адпрацаваў 20 гадоў
Былога дырэктара музея-сядзібы «Пружанскі палацык» Юрыя Зялевіча затрымалі ў Пружанах у нядзелю, 5 снежня, паведамляе «Еўрарадыё» са спасылкай на праваабаронцаў.
Былога дырэктара музея-сядзібы "Пружанскі палацык" Юрыя Зялевіча затрымалі ў Пружанах у нядзелю, 5 снежня.
Прычыны і абставіны затрымання пакуль невядомыя.
Юрый працаваў дырэктарам «Пружанскага палацыка» 20 гадоў, але ў снежні мінулага года ён вымушаны быў пакінуць працу «па пагадненні бакоў».
Музей «Пружанскі палацык» з'яўляецца помнікам сядзібна-паркавай архітэктуры нэарэнесансу, гэта адзіная адноўленая сядзіба такога тыпу ў Беларусі. Штогод музей наведваюць каля 8 тысяч турыстаў, а колькасць яго экспанатаў перавышае 6 тысяч. Акрамя навуковай працы, супрацоўнікі музею ладзяць лекцыі, экскурсіі па горадзе і раёне, арганізоўваюць выставы.