Затрыманы яшчэ адзін сябра стачкаму «Беларуськалія»
Стачкам "Беларуськалія" паведамляе пра затрыманне свайго сябра Пятра Пячкурава. Яго затрымалі ў пад'ездзе і даставілі ў Салігорскі РАУС.

Фота: Віктар Драчоў / ТАСС
Цікава, што паводле стачкама, старэйшы брат затрыманаг — Аляксандр Пячкураў — з'яўляецца камандзірам роты ППС і здымае масавыя мерапрыемствы на камеру.
Нагадаем, сёння, 10 верасня, салігорскі шахцёр Юры Корзун прыкаваў сябе кайданкамі да горназдабывальнага абсталявання ў шахце на глыбіні 305 метраў. Ён патрабаваў: спыненіць пераслед рабочых, вызваліць сябраў страйкаму, сыходу Аляксандра Лукашэнкі.
Праз нейкі час Юрыю разрэзалі кайданкі і вынеслі яго з шахты. Юрыя адправілі ў прыёмны пакой шпіталя.