Затрыманы яшчэ двое ўдзельнікаў перфомансу «Дэканструкцыя мліцыянта»
Затрыманыя яшчэ двое актораў тэатральнай лабараторыі Fortinbras, якія прымалі ўдзел у флэшмобе «Дэканструкцыя міліцыянта» 6 снежня.
Пра гэта паведаміў Беларускі свабодны тэатр на сваёй старонцы ў фейсбуку.
Студэнтаў Fortinbras затрыманыя да суду і знаходзяцца ў ЦІПе. Суд будзе заўтра, дакладны час невядомы.
Нагадваем, што 6 снежня ў адным з мінскіх гандлёвых цэнтраў быў праведзены флэшмоб-перфоманс пад назвай «Дэканструкцыя міліцыянера».
Артысты начапілі на сябе пагоны з вясёлкавай расфарбоўкай ЛГБТ і прасілі ў мінакоў «прад’явіць усмешку».
Як адзначана ў канцы роліка, «жахлівы вобраз міліцыянера мае патрэбу ў дэканструкцыі». «Беларускі свабодны тэатр» тым самым заявіў, што паказаў міліцыі прыклад і стварыў «дэпартамент абароны правоў ЛГБТ».
8 снежня міліцыя затрымала адного з удзельнікаў акцыі. Паводле пратаколу, яго абвінавачвалі ў «арганізацыя ці ўдзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве». Актора трымалі ў Цэнтры правапарушальнікаў да суда, які мусіў адбыцца 10 снежня ў судзе Цэнтральнага раёна Мінска.
На суд затрыманага прывезлі прыкаваным кайданкамі да іншага чалавека, паведамляе svaboda.org. Зрэшты, прысуд у той дзень так і не быў вынесены, справу адправілі на дапрацоўку. У дзень суда актывісты таксама зладзілі флэшмоб: яны прыйшлі на паседжанне, апрануўшыся ў чорныя фуфайкі, на якіх надрукаваныя цытаты з выказванняў міністра ўнутраных спраў Беларусі Ігара Шуневіча.
Прысуд затрыманаму 8 снежня хлопцу вынесены 11 снежня: штраф 15 базавых.