Затрыманы за «Аршанскую бітву» Юрась Копцік атрымаў яшчэ 12 сутак арышту
Затрыманы за "Аршанскую бітву" Юрась Копцік атрымаў яшчэ 12 сутак адміністрацыйнага арышту, піша Еўрарадыё. Па якім артыкуле — пакуль невядома.

Пра гэта ў Facebook паведаміў Віктар Міхасёў. Раней Копцік быў асуджаны на 10 сутак за ўдзел у "несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве". Яго затрымалі ў ноч з 4 на 5 верасня.
Юрась Копцік — аршанскі краязнаўца і журналіст, шматгадовы арганізатар фэсту бардаўскай песні "Аршанская бітва", які фактычна быў загнаны ў падполле. Фэст праводзіцца ў гонар перамогі 8 верасня 1514 года войска ВКЛ над маскоўскім войскам.