Затрыманы тэлефонны тэрарыст, з-за якога спынілі метро

Прычынай спынення менскага метро 26 лютага стала паведамленне пра мініраванне. Спецслужбы затрымалі падазраванага.  



mietro_zakryto.jpg

Метро не працавала больш за 3 гадзіны
Тэлефонным тэрарыстам аказаўся 35-гадовы ўраджэнец Караганды, які пражываў у Менскай вобласці. "Ён быў затрыманы паводле падазрэння ў заведама ілжывым паведамленні пра небяспеку — мініраванне Менскага метрапалітэну», — заявіў Інтэрфаксу кіраўнік прэсавай службы КДБ Беларусі Артур Стрэх.
 
«Затрыманы знаходзіцца ў следчым ізалятары КДБ, дае прызнальныя паказанні і тлумачыць свае дзеянні жартам», — кажа Стрэх.
Абедзьве лініі метрапалітэну не працавалі больш за 3 гадзіны.