Затрыманых на Акрэсціна прымушаюць наступаць на сцяг з імём Рамана Бандарэнкі
Пра гэта паведаміў Ягор Марціновіч.
![download__2__14.jpg download__2__14.jpg](/img/v1/images/download__2__14.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Галоўны рэдактар «Нашай Нівы» Ягор Марціновіч паведаміў на старонцы ў Фэйсбуку жахлівую навіну. «Адзін з хлопцаў, каго затрымлівалі ў апошнія дні, кажа, што на ўваходзе ў Акрэсціна паклалі бел-чырвона-белы сцяг з іменем Рамана Бандарэнкі», — напісаў Марціновіч.