Затрыманыя стваральнікі сайтаў, што дапамагалі беларускім прызыўнікам

ГУБАЗіК затрымаў адміністратараў і ўладальнікаў сайтаў, што дапамагалі прызыўнікам.

5439037549.jpeg

У Беларусі днямі перасталі працаваць сайты prizivnik.by і armyhelp.by, якія кансультавалі прызыўнікоў, у тым ліку і наконт пытання адтэрміноўкі ад войска.

Чацвёра адміністратараў і ўладальнікаў сайтаў  былі затрыманыя супрацоўнікамі ГУБАЗіК. Пра гэта стала вядома з “відэа з палону”, што былі размешчаныя ў праўладных тэлеграм-каналах, адзначае АФН.

Сілавікі паведамляюць, што з кампутараў затрыманых была знятая ўся інфармацыя пра асобаў, якія звярталіся па дапамогу.

Праўладныя телеграм-каналы пішуць, што «канторкі для ўхілістаў прыхлопнутыя», а іх уладальнікі «добраахвотна» і «ўласнаручна» напісалі заявы аб ліквідацыі кампаній. Пакуль цяжка сказаць, ці насамрэч такія заявы былі напісаныя, тым больш «добраахвотна».