Заўтра 31 населены пункт Мінскай вобласці застанецца без святла
У чацвер, 18 ліпеня, планава адключаць электраэнергію ў 11 раёнах Мінскай вобласці. Не будзе святла на некаторых вуліцах трох гарадоў — Беразіно, Барысава і Мар'інай Горкі. А таксама ў 2 садовых таварыствах.
Працы пачнуцца ў 8:00-10: 00. Завершацца ў 15:00-18: 00.
Як паведамілі ў РУП «Мінскэнерга», у дзень адключэння будзе рабіцца абразанне дрэў, тэхабслугоўванне, капітальны рамонт, замена апор, уводаў высакавольтных ліній, рамонт вулічнага асвятлення, рэканструкцыя кабельных ліній, дэмантаж і замена провада.
Бярэзінскі раён
17 ліпеня з 9:00 да 17:00 у Беразіно будуць абясточаныя вуліцы 1-ы завулак Маякоўскага і Ханінава. Без святла застанецца жылы сектар вёскі Мачэск. Прычына адключэння электрычнасці ў Бярэзінскім раёне — замена уводаў, абрэзка крон дрэў.
Барысаўскі раён
У Барысаве будуць перабоі ў энергазабеспячэнні ў дамах 1-19 у завулку 1-м Інкубатарным, на вуліцах Гагарына (дом 46), Зоі Касмадзям'янскай (1-24), Розы Люксембург (80), Шчорса (1-16). Без святла з 9:00 да 17:00 застанецца жылы сектар вёсак Баравыя, Валянцінава, Заброддзе, Каменка, Асінаўка, Пратасаўшчына і населенага пункта Прыяміна.
Клецкі раён
У аграгарадку Кухчыцы планава адключаць электрычнасць на вуліцах 17-Верасня (дамы 3-27), Гагарына (29-34), Леніна (74-92), Кастрычніцкай (2-16), Савецкай (2-10).
Прычына перабояў з электразабеспячэннем — тэхнічнае абслугоўванне.
Крупскі раён
У вёсцы Дубы з 8:00 да 17:00 без электрычнасці застанецца вуліца Цэнтральная.
Лагойскі раён
18 ліпеня будуць перабоі ў электразабеспячэнні ў населеным пункце Рэпішча. Там будуць рамантаваць высакавольтныя лініі.
Мінскі раён
Застануцца без святла вёскі Валіцкоўшчына, Калядзічы, Сосны. У Ратамцы абясточаць вуліцы Жывапісную і Ізумрудную.
Мядзельскі раён
З 10:00 да 15:00 будуць перабоі ў электразабеспячэнні ў населеным пункце Осава на вуліцы Маладзёжнай.
Нясвіжскі раён
У вёсцы Макашы без святла застануцца дамы 1-22 на вуліцы Зарэчнай, 2-11 (Лугавой), 1-15 (Цэнтральнай). У населеным пункце Слаўкава будуць перабоі з электразабеспячэннем на вуліцы Ясеніна ў дамах 2-20, Кастрычніцкай - 2-22, Цэнтральнай - 12-18, Я. Коласа - 1-10. У вёсцы Слабада планава адключаць электрычнасць на вуліцы Чкалава ў дамах 1-51.
Пухавіцкі раён
Электраэнергія будзе адсутнічаць у Мар'інай Горцы на вуліцах Андрэеўскай, Варашылаўскай, Кірава, Пятра Гучка і Фрунзэ, а таксама ў завулках Кірава, Калгасным, Новым і Фрунзэ з 9:00 да 16:00. У вёсцы Зазер'е абясточаць вуліцу Садовую. Без святла застануцца населеныя пункты Весялова, Лявонавічы і Зарачаны, а таксама садовыя таварыствы Талька-Дружба і Таль.
Стаўбцоўскі раён
Электрычнасці не будзе на цэнтральнай вуліцы аграгарадка Аталезь. У населеным пункце Новы Свержань абясточаць вуліцы Мархачэўшчынскую, Мінскую, Маладзёжную, Наднёманскую, Нясвіжскую, Румавую, Свабоды, а таксама завулкі Мархачэўшчынскі, Наднёманскі, Нясвіжскі і Румавы. Будуць перабоі ў электразабеспячэнні ў вёсцы Трылес на вуліцы Цэнтральнай.
Уздзенскі раён
З 9:00 да 16:00 цалкам абясточаць вёскі Замосце і Літва.
У РУП «Мінскэнерга» прыносяць свае прабачэнні за прычыненыя нязручнасці.
У графіку планавых адключэнняў электраэнергіі магчымыя змены.
Вера Гнілазуб, mlyn.by