Заўзятара, які выбег на поле з бел-чырвона-белым сцягам на матчы з «Арсеналам», чакае новы суд
26-гадовага заўзатара перавезлі з Барысава, дзе ён адбываў пакаранне, у Вілейку, дзе ён жыве. Такую інфармацыю паведамілі Радыё Свабода сваякі Вянгерскага і грамадскі актывіст Аляксей Сюдак.
Сям'я збіралася сустракаць Аляксандра пасьля адбывання пакарання ў Барысаве. Яго меліся вызваліць 8 кастрычніка каля 21-й гадзіны. Але, кажуць у сям'і, выпадкова ім стала вядома, што Аляксандр ужо ў Вілейцы. Яны звярнуліся ў мясцовы РУУС, там ім пацьвердзілі, што Вянгерскі ў Вілейцы і заўтра яго чакае новы суд.
За што будуць судзіць Аляксандра заўтра, не вядома, але ў Вілейцы мяркуюць, што падставай можа быць ягоны ўдзел у акцыі 8 верасня ў Мінску.
Нагадаем, што Аляксандр Вянгерскі выбег з бел-чырвона-белым сцягам на поле падчас гульні групавога раўнду Лігі Еўропы БАТЭ — «Арсенал», што прайшла на «Барысаў-Арэне» 28 верасня. Ён быў затрыманы, ноч правёў у пастарунку і на наступны дзень асуджаны на 10 сутак адміністрацыйнага арышту
Паводле «Нашай Нівы»