ЖАЛУДОК. ВІЦЕБСК. МАГІЛЁЎ

ЖАЛУДОК

Неўзабаве ў будынку былой школы ў Жалудку паўстане музей, прысвечаны Валерыю Урублеўскаму і паўстанцам 1863–1864 гадоў.

Такое рашэнне было прынята на агульным пасяджэнні грамадскасці Жалудка, Орлі і Ліды пры ўдзеле старшыні сельсавета Генадзя Цылінскага. На разгляд былі вынесены дзве прапановы: стварэнне музея земляку, герою Парыжскай камуны Валерыю Урублеўскаму і ўдзельнікам вызвольнага паўстання 1863–1863 гадоў. Сход ухваліў як першую, так і другую прапанову.

 Наколькі хутка паўстане музей, будзе залежаць ад кіраўніцтва Шчучынскага раёна, куды накіраваў адпаведныя дакументы старшыня Жалудоцкага сельсавета. Старшыня Гродзенскай абласной арганізацыі ТБМ Алесь Крой таксама даслаў ліст у Шчучынскі райвыканкам з пажаданнем станоўча вырашыць гэта пытанне.

ВІЦЕБСК
Віцебскі аблвыканкам прыняў рашэнне пра прыняцце герба вобласці. Асновай яго стаў герб Віцебскай губерні 1856 года.
У аблвыканкам быў прадстаўлены варыянт сімволікі, у якім, у адпаведнасці з гербам губерні, захавалася чырвонае поле на тарчы, вершнік на кані з паднятым мячом.
Перш, чым герб атрымае афіцыйны статус, праект будзе вынесены на абмеркаванне грамадскасці, пасля чаго яго павінны зацвердзіць дэпутаты аблсавета.

МАГІЛЁЎ
У мінулым годзе Магілёўскі гарвыканкам абвясціў конкурс сярод арганізацый горада на найлепшае спартыўна-культурнае мерапрыемства.
У конкурсе ўдзельнічалі пераважна дзяржаўныя ўстановы і арганізацыі. Яны на цэнтральных пляцоўка Магілёва заахвочвалі гараджан да культуры і спорту.
Гарадская арганізацыя ТБМ зладзіла спартыўнае свята пад назваю “Краіна здароўя, якое адбылося ў скверы 40-годдзя перамогі. Арганізатары мерапрыемства прыцягнулі ўвагу мінакоў шматлікімі спаборніцтвамі, песнямі, забавамі.
Мерапрыемства ўдалося, і гэта засведчылі нават улады. Пры падвядзенні вынікаў Магілёўская гарадская арганізацыя ТБМ заняла трэцяе месца і атрымала прэмію 1050000 рублёў.
Падрыхтаваў Язэп Палубятка