Жыццё Аўтуховіча пад пагрозай
Вядомы праваабаронца Алег Волчак, давераная асоба сям’і Аўтуховіча, і Аляксандр Камароўскі, старшыня арганізацыйнага камітэта па стварэнні рэспубліканскага грамадскага аб’яднання ветэранаў баявых дзеянняў “Абаронцы Айчыны, 29 чэрвеня накіравалі генеральнаму пракурору Рэспублікі Беларусь Рыгору Васілевічу адкрыты ліст.
Вядомы праваабаронца Алег Волчак, давераная асоба сям’і Аўтуховіча, і Аляксандр Камароўскі, старшыня арганізацыйнага камітэта па стварэнні рэспубліканскага грамадскага
аб’яднання ветэранаў баявых дзеянняў “Абаронцы Айчыны, 29 чэрвеня накіравалі генеральнаму пракурору Рэспублікі Беларусь Рыгору Васілевічу адкрыты ліст.
“Мікалай Аўтуховіч ужо 75 дзён галадае ў турме ў знак пратэсту супраць незаконнага ўтрымання пад вартай. Яго галадоўка ўжо перайшла тую рысу, за якой — прамая пагроза яго жыццю.
Патрабаванні разабрацца ў сітуацыі з арыштаванымі прадпрымальнікамі з Ваўкавыска выказваюць як грамадзяне Беларусі, так і прадстаўнікі міжнародных арганізацый. Рэзалюцыя ПАСЕ ад 23 чэрвеня 2009 года
таксама заклікае да незалежнага расследавання. Ваша маўчанне ў дадзенай сітуацыі выклікае здзіўленне, — гаворыцца ў лісце.
Волчак і Камароўскі заўважаюць, што на ўсіх, хто праходзіць па справе, аказваецца моцны ціск, каб яны далі паказанні супраць М. Аўтуховіча, Ю. Лявонава і У. Асіпенкі.
У сувязі з тым, што жыццё Мікалая Аўтуховіча знаходзіцца пад пагрозай, аўтары ліста просяць генпракурора праверыць першасную інфармацыю, якая паўплывала на арышт, а таксама:
• змяніць меру стрымання на падпіску аб нявыяздзе, хатні арышт або іншую, не звязаную з утрыманнем пад вартай;
• звярнуць увагу на справу аб падпалах і гранатамёце і праверыць у цэлым законнасць утрымання пад вартай Мікалая Аўтуховіча, Юрыя Лявонава і Уладзіміра Асіпенкі;
• запрасіць міжнародных экспертаў, чыя незалежнасць не аспрэчвалася б бакамі, і такім чынам пацвердзіць або аспрэчыць наяўнасць у следства матываў для ўтрымання затрыманых пад вартай да
суда.