Жыццё без алкаголю

Грамадскія актывісты Маладога фронту разам з сябрамі з кааліцыі "Наша альтэрнатыва" і актывістамі з іншых арганізацый правялі ў Гомелі акцыю на дзень закаханых. Падчас акцыі актывісты раздавалі ўлёткі з тэкстам “Хопіць бухаць — час кахаць. Акцыя прайшла ў межах кампаніі “Хопіць піць — трэба жыць. Мерапрыемства адбылося ў цэнтры горада і прайшло без затрыманняў. Хаця супрацоўнікі міліцыі ўсё ж пацікавіліся фарматам акцыі і нават атрымалі асобнікі ўлётак.

Грамадскія актывісты Маладога фронту разам з сябрамі з кааліцыі "Наша альтэрнатыва" і актывістамі з іншых арганізацый правялі ў Гомелі акцыю на дзень закаханых.

Падчас акцыі актывісты раздавалі ўлёткі з тэкстам “Хопіць бухаць — час кахаць. Акцыя прайшла ў межах кампаніі “Хопіць піць — трэба жыць. Мерапрыемства адбылося ў цэнтры горада і прайшло без затрыманняў. Хаця супрацоўнікі міліцыі ўсё ж пацікавіліся фарматам акцыі і нават атрымалі асобнікі ўлётак.

“Мы раздалі каля дзвюх тысяч улётак мінакам. Мерапрыемства доўжылася каля дзвюх з паловаў гадзін. Мы раздавалі ўлёткі каля буйнейшых устаноў, у тым ліку і ВНУ. Канешне, не абышлося без увагі міліцыі. Падчас мерапрыемства да нас падышлі тры супрацоўнікі міліцыі, ветліва прадставіліся, потым папрасілі мае дакументы, сказалі : “Дайте, пожалуйста, ваши документы. По кражам проверить. Пасля таго, як яны перапісалі мае дадзеныя, кудысьці патэлефанавалі і сказалі што мы можам ісці. Мы падаравалі ім улёткі і пайшлі раздаваць іх далей, — распавёў Андрусь Цянюта.

Паводле mfront.net