Жонцы Алеся Бяляцкага адмовілі ў сустрэчы з мужам
Жонка старшыні зачыненага ўладамі Праваабарончага цэнтра “Вясна Алеся Бяляцкага Наталля ў пятніцу, 28 кастрычніка, атрымала адмоўны адказ на свой ліст, у якім прасіла
суд дазволіць ёй спатканне з мужам.
Па словах юрыста і праваабаронцы Валянціна Стэфановіча, пытанне дазволу ці забароны спаткання з чалавекам, над якім хутка пачнецца суд, цалкам залежыць ад суддзі, таму нейкага парушэння дзеючага
заканадаўства ў такім рашэнні не ўгледжваецца.
Жонка старшыні зачыненага ўладамі Праваабарончага цэнтра “Вясна Алеся Бяляцкага Наталля ў пятніцу, 28 кастрычніка, атрымала адмоўны адказ на свой ліст, у якім прасіла
суд дазволіць ёй спатканне з мужам.
Па словах юрыста і праваабаронцы Валянціна Стэфановіча, пытанне дазволу ці забароны спаткання з чалавекам, над якім хутка пачнецца суд, цалкам залежыць ад суддзі, таму нейкага парушэння дзеючага
заканадаўства ў такім рашэнні не ўгледжваецца.
“Іншая справа, што ў нас ужо склалася такая прыкрая практыка, калі вельмі рэдка прадастаўляецца спатканне з вязнямі на этапе папярэдняга следства і да разгляду справы судом першай
інстанцыі, — адзначае Валянцін Стэфановіч. — Такія спатканні прадастаўляюцца ўжо пасля суду, у перыяд паміж судом першай інстанцыі і касацыйнай інстанцыі. Хаця мне
падаецца, што ніякіх абгрунтаваных падстаў для непрадастаўлення спатканняў з блізкімі, роднымі, у прынцыпе, няма. Мне падаецца, што нашы ўлады ў шырокім сэнсе выкарыстоўваюць гэта для ціску на
людзей, якія знаходзяцца пад следствам, прычым не важна, па якіх справах яны праходзяць. Проста каб зламаць чалавека, каб ён адчуваў, што знаходзіцца ў ізаляцыі, каб, магчыма, такім чынам схіліць
чалавека да прызнання сваёй віны.
Як паведаміў Валянцін Стэфановіч, адвакат Алеся Бяляцкага мае магчымасці сустракацца са сваім падабаронным у следчым ізалятары МУС.
“Як мне вядома, у гэтым сэнсе асаблівых праблем няма, нейкіх перашкодаў для спаткання Бяляцкага з адвакатам не чыніцца. Але гэта адзіны чалавек, які яго бачыць. Ад жніўня блізкія і сваякі
Алеся, якія маюць права на спатканне з ім, яго не бачылі, — падкрэсліў намеснік старшыні “Вясны. — Спачатку следства адмаўляла Наталлі Бяляцкай у
сустрэчы з мужам, а зараз адмаўляе суддзя, паколькі справа ўжо знаходзіцца ў кампетэнцыі суда. Так што мы пабачым Алеся ўжо толькі на судзе 2 лістапада.
У сераду, 2 лістапада, у будынку суда Маскоўскага раёна Мінска пачнецца разгляд крымінальнай справы ў дачыненні да праваабаронцы, які быў арыштаваны 4 жніўня і змешчаны ў следчы ізалятар № 1
Міністэрства ўнутраных спраў Беларусі на вуліцы Валадарскага ў Мінску. Алеся Бяляцкага абвінавачваюць ва ўтойванні даходаў у асабліва буйным памеры (частка 2 артыкула 243 Крымінальнага кодэкса
Рэспублікі Беларусь). Санкцыя гэтага артыкула прадугледжвае пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін да сямі гадоў з канфіскацыяй маёмасці. У абарону Алеся Бяляцкага ўжо выказаліся шматлікія
беларускія і замежныя праваабарончыя арганізацыі, грамадскія аб’яднанні, сусветна вядомыя палітыкі і грамадскія дзеячы.