Жупраны. Паставы. Слуцк.
Жупраны. Памяці пісьменніка
Завяршылася рэканструкцыя помніка і надмагілля пахавання Францішка Багушэвіча. Барэльеф на помніку застаўся той самы, што быў усталяваны ў 1975 годзе, а надмагільныя пліты і стэлы на магілах паэта і
ягоных родных былі замененыя на новыя.
Жупраны. Памяці пісьменніка
Завяршылася рэканструкцыя помніка і надмагілля пахавання Францішка Багушэвіча. Барэльеф на помніку застаўся той самы, што быў усталяваны ў 1975 годзе, а надмагільныя пліты і стэлы на магілах паэта і
ягоных родных былі замененыя на новыя.
Рэканструкцыю выканала ЧПУП «Менком», якое ўзначальвае Юры Гурскі. Ён і ягоны калектыў выступілі спонсарамі гэтага праекта (12 мільёнаў беларускіх рублёў). Садзейнічанне ў
рэканструкцыі помніка аказалі ААТ «Будаўнік» (Сазановіч А.А.), прадпрыемства меліярацыйных і водагаспадарчых сістэм (Альшук В.І.), ТАА «Граніт+» (Гугкала
А.П.).
Паставы. Гуляе Квяткоўскі
«Гульні з вадзянымі фарбамі» — так называецца выстава прафесійнага мастака, выкладчыка архітэктурнага факультэта Беларускага нацыянальнага тэхналагічнага ўніверсітэта Алеся
Квяткоўскага, якая адкрылася ў Доме рамёстваў «Стары млын».
Разам з аўтарам на яе адкрыццё прыехаў старшыня рэспубліканскага савета Беларускага добраахвотнага таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры Антон Астаповіч, па ініцыятыве якога і была
арганізавана гэта культурная падзея.
Здзейснілася яна з мэтай аб’яднаць жывапіс з музыкай, стварыўшы тым самым адзінства асноўных відаў мастацтва. Свае песні на словы вядомых беларускіх аўтараў для прысутных выканала Вікторыя
Ільінская, жонка мастака.
Слуцк. Зацікавілі чытачоў танцамі
17 верасня ў раённай цэнтральнай бібліятэцы з паловы сёмай да адзінаццаці вечара прайшла «Ноч у бібліятэцы». Наведвальнікаў чакала сустрэча з пісьменніцай Наталляй Батраковай,
выстава тэатра васковых фігур, кніжны кірмаш, выстава-продаж вырабаў народных майстроў, танцавальна-забаўляльная праграма. Акрамя гэтага ўсе ахвотныя змаглі бясплатна пракансультавацца ў юрыста і
мелі вольны доступ да інтэрнэта.
Падрыхтаваў Язэп Палубятка