Зімнія курорты Беларусі прызналі лепшымі ў СНД
Такія вынікі падсумаваныя ў інтэрнэт-апытанцы аналітычнага агенцтва ТурСтат.

У першую пяцёрку курортаў СНД для зімняга адпачынку ўвайшлі курорты ў Беларусі, Казахстане, Азербайджане, Арменіі і Кыргыстане. За Лагойск і Сілічы ў Мінскай вобласці аддалі 32% галасоў і яны апынуліся на першым месцы. За Шымбулак (каля Алматы, Казахстан) — 23% галасоў. Азербайджанскія курорты Шахдаг і Туфандаг атрымалі па 16% галасоў.
Паводле belaruspartisan.by