Зміцер Дашкевіч: Як ламаюць на Акрэсціна. Як выжыць у беларускай турме — «Ток»

Наша Ніnа распытвае Змітра пра турэмны досвед. Досвед чалавека, які прайшоў праз безліч ізалятараў, не зламаўся і працягвае сваё змаганне. Пра Акрэсціна і вертухаяў, пра каставую сістэму, пра тое, як адміністрацыі турмаў «апускаюць» нязручных вязняў і многае іншае.


Зміцер Дашкевіч змагаецца з дыктатурай вось ужо 20 год. За плячыма — чатыры з паловай гады адседкі і безліч сутак. На ім адпрацоўвалі многія з тых механізмаў ціску і застрашвання, якія сёння шакуюць нас і ўвесь свет. Гэта яго судзілі без сведак ці са сведкамі, якія «бачылі» тое, чаго не было, яшчэ калі гэта не было мэйнстрымам.

Зміцер перакананы, што народны ўздым, які адбыўся сёлета, — гэта цуд. Што хуткія перамены беларусам былі б не на карысць у доўгатэрміновай перспектыве. І што без люстрацыі, без асэнсавання Курапатаў мы будзем зноў і зноў абіраць лукашэнак. Пра ўсё гэта — у новым выпуску «Ток» з Настассяй Роўда.