Зміцер Дашкевіч заклікаў сустрэць 27 ліпеня на плошчы Незалежнасці са сцягамі
Малады Фронт прапануе адзначыць дзень прыняцця Дэкларацыі аб суверэнітэце Беларусі публічна, з нацыянальнымі сцягамі.
«Адзначым Свята Незалежнасьці на плошчы Незалежнасці: 27 ліпеня, перад самым пачаткам працоўнага дня — а 8:30 ранку збіраемся на плошчы каля былога парламента, які абвяшчаў незалежнасць Беларусі, і ўздымаем нацыянальныя сцягі. Хто не мае Бел-чырвона-белага сцяга, той атрымае яго ад арганізатараў на самой акцыі, — заклікае лідар Маладога Фронту Зміцер Дашкевіч у сваім фэйсбуку. — Тых, хто не здолее прыйсці на акцыю, заклікаем уздымаць над Беларуссю бел-чырвона-белыя сцягі, фатаграфавацца з імі і выкладаць у сацыяльныя сеткі з хэштэгам #святанезалежнасці».
27 ліпеня 1990 года была прынята Дэклярацыя аб Незалежнасьці Беларусі ад СССР, і хоць дэ-факта Беларусь сталася незалежнаю толькі 25 жніўня 1991 года, пасля надання Дэкларацыі сілы Канстытуцыйнага закона, з 1991 па 1996 год 27 ліпеня адзначалася як Дзень Незалежнасці Беларусі.