Зміцер Дашкевіч трэці дзень народзінаў запар сустракае за кратамі

Палітвязню, лідару «Маладога фронту», сёння споўнілася 32 гады.



dashkievic1.jpg

Трэці дзень народзінаў запар ён сустракае за кратамі: у пазамінулым годзе ён сустракаў яго ў Горацкім штрафным ізалятары, у мінулым годзе - Глыбоцкай турме, сёлета ў Гродзенскай турме строгага рэжыму.

 

Зміцер Дашкевіч быў арыштаваны за дзень да прэзідэнцкіх выбараў, 18 снежня 2010 г.

нібыта за бойку, і асуджаны на 2 гады пазбаўлення волі за хуліганства. Затрыманы разам з ім маладафронтавец Эдуард Лобаў атрымаў 4 гады турмы

Аднак у 2012 годзе выязным судом Дашкевіч быў прысуджаны да яшчэ аднаго года зняволення, нібы за непадпарадкаванне супрацоўнікам міліцыі. Выйсці на волю Зміцер мае праз пяць тыдняў, 28 жніўня.

 

Павіншаваць Змітра можна, напісаўшы на адрас:

230023, Гродна, вул. Кірава 1, Турма 1. Дашкевічу Дзмітрыю Вячаслававічу.

Пажадана ўказваць імя па бацьку Змітра, каб ліст ці паштоўка гарантавана дайшлі.

Можна таксама даць тэлеграму, прадыктаваўшы адрас на гарадскі нумар 166.

Або даслаць паштоўку адным клікам мышкі, не адыходзяць ад камп'ютара ці планшэта.

nn.by