На Уладзіміра Яроменка завялі крымінальную справу

14 ліпеня, у дзень вянчання маладафронтаўца, яму патэлефанаваў следчы і настойліва папрасіў з'явіцца на размову ў панядзелак.



jaromienak2.jpg

Яроменак дамовіўся перанесці размову на аўторак. У аўторак Уладзіміру Яроменку прад’явілі пастанову аб узбуджэнні крымінальнай справы па артыкуле 421 «Парушэньне прэвентыўнага нагляду», датаваную 24 траўня. Актывіст афіцыйна адмовіўся даваць сведчаньні па справе, на што следчы прапанаваў яму з'явіцца ў чацвер, 18 ліпеня, ужо з адвакатам.
Уладзімір Яроменак знаходзіўся пад прэвентыўным наглядам пасля вызвалення. Актывіст адбываў пакаранне за Плошчу-2010.
mfront.net