Знізьце падаткі!
РГА «Перспектыва» накіравала дэпутатам абласных і Мінскага гарадскога саветаў прапанову наконт зніжэння ставак адзінага падатку. Тэкст адозвы апублікаваны на
інтэрнэт-сайце аб’яднання прадпрымальнікаў.
РГА «Перспектыва» накіравала дэпутатам абласных і Мінскага гарадскога саветаў прапанову наконт зніжэння ставак адзінага падатку. Тэкст адозвы апублікаваны на
інтэрнэт-сайце аб’яднання прадпрымальнікаў.
Як зазначаецца ў дакуменце, індывідуальныя прадпрымальнікі, плацельшчыкі адзінага падатку, «значна пацярпелі» ў апошнія гады ад прывязкі як падатковых, так і арэндных плацяжоў да
курсу еўра. З-за гэтага фінансавае становішча абсалютнай большасці прадпрымальнікаў (96 працэнтаў — паводле вынікаў анкетнага апытання, праведзенага РГА «Перспектыва» ў
снежні 2009 года) сур’ёзна пагоршылася, прыкладна 15 тысяч з іх знаходзяцца на мяжы банкруцтва.
Разам з тым, ІП — плацельшчыкі адзінага падатку «з’яўляюцца асноўнымі суб’ектамі гаспадарання, ад якіх залежыць праца рынкаў і гандлёвых цэнтраў і, адпаведна,
забеспячэнне насельніцтва таварамі народнага спажывання», — заяўляе РГА «Перспектыва». Прадпрымальнікі, якія працуюць на рынках і ў гандлёвых цэнтрах,
«забяспечваюць больш як траціну агульнарэспубліканскага рознічнага тавараабароту, спажывецкі рынак бесперабойна забяспечваецца прымальнымі па цане і якасці таварамі», —
гаворыцца ў адозве.
У выніку эканамічнага крызісу за студзень — снежань 2009 года аб’ём рознічнага тавараабароту праз усе каналы рэалізацыі склаў 55,9 трыльёна рублёў і павялічыўся ў параўнанні з
аналагічным леташнім перыядам толькі на 3 працэнты. З 1 студзеня 2009 года па 1 студзеня 2010 года адбылося зніжэнне ўдзельнай вагі функцыянуючых гандлёвых аб’ектаў у гандлёвых цэнтрах у
цэлым па краіне на 2,5 працэнта. Таксама адбылося зніжэнне ўдзельнай вагі функцыянуючых гандлёвых аб’ектаў і гандлёвых месцаў на рынках на 0,6 працэнта.
На думку «Перспектывы», гэта сведчыць не проста пра стагнацыю рынкаў і гандлёвых аб’ектаў краіны, «а пра першыя прыкметы глыбокага крызісу, далейшае развіццё якога
непазбежна ахопіць увесь спажывецкі рынак краіны і будзе мець самыя негатыўныя сацыяльныя і эканамічныя наступствы».
У сувязі з гэтым РГА «Перспектыва» прапаноўвае абласным і Мінскаму гарадскому савету дэпутатаў разгледзець магчымасць знізіць падатак на 20 працэнтаў ад ставак, што дзейнічалі да
прыняцця ўказа № 143, у пераразліку на беларускія рублі.
Паводле БелаПАН