Зноў ненарматыўная лаянка
Віцебскі актывіст Кансерватыўна-хрысціянскай партыі — БНФ Сяргей Каваленка пакараны штрафам у памеры 105 тысяч рублёў (3 базавыя велічыні).
Такое рашэнне прыняў 8 чэрвеня суд Першамайскага раёна Віцебска, паведаміў сустаршыня аргкамітэта па стварэнні партыі «Беларуская хрысціянская дэмакратыя» Павел Севярынец.

Суд прызнаў Каваленку вінаватым ва ўчыненні дробнага хуліганства. «Інцыдэнт адбыўся 8 мая гэтага года. Сяргея Каваленку і яго брата Віталя затрымалі ў краме. Супрацоўнікі міліцыі
абвінавацілі іх у тым, што яны лаяліся», — расказаў Севярынец.
Паводле меркавання Сяргея Каваленкі, міліцыя затрымала іх з братам для таго, каб прадухіліць іх прысутнасць на афіцыйных мерапрыемствах 9 мая з нагоды Дня Перамогі.
Варта зазначыць, што з пачатку 2010 года віцебскі апазіцыянер Сяргей Каваленка неаднаразова затрымліваўся міліцыяй за арганізацыю розных акцый. 14 мая суд Кастрычніцкага раёна Віцебска прыгаварыў яго
да трох гадоў пазбаўлення волі ўмоўна за вывешванне бел-чырвона-белага сцяга на галоўнай ёлцы Віцебска 7 студзеня. Гэты ўчынак быў кваліфікаваны ўладамі як «наўмысныя дзеянні, якія груба
парушаюць грамадскі парадак і выражаюць яўную непавагу да грамадства».
БелаПАН