Зноў прыйшлі па журналістаў: затрымалі трох рэдактароў выдання «Аўтабізнес»
Учора ў інстаграме аўтамабільнага сайта ABW.by з'явілася дзіўная публікацыя. Сёння «НН» стала вядома, што затрымалі трох рэдактароў.

Учора ў
інстаграме выдання «Аўтабізнэс» з’явілася дзіўная публікацыя. У ёй выданне
абвінавачваюць, што яны «творили дичь и нагнетали ситуацию в стране», а таксама
пагражаюць тым, што ўсё толькі пачынаецца. Былі выстаўлены скрыны перапіскі ў
працоўным чаце.

Публікацыю праз
некаторы час выдалілі.
Наколькі вядома,
затрыманы галоўны рэдактара сайта Юлія Мудрэўская, рэдактар рэкламных праектаў
Юрый Гладчук і выпускаючы рэдактар Вадзім Зянькевіч.
Сваякі галоўнага рэдактара адмовіліся каментаваць, у рамках адміністрацыйнай ці крымінальнай справы было затрыманне.