Жонка Мікалая Статкевіча атрымала першы ліст з Магілёўскай турмы №4
Марына Адамовіч, жонка палітычнага зняволенага, былога кандыдата ў прэзідэнты Мікалая Статкевіча, атрымала ад мужа першы ліст з Магілёўскай турмы №4. У Магілёў Мікалай Статкевіч быў этапаваны са Шклоўскай калоніі па рашэнню суда, які 4 траўня змяніў рэжым утрымання на больш жорсткі.
У Магілёўскай турме Статкевіч ужо быў зняволены і раней, з 2012 па 2015 гады.
Марына Адамовіч адзначыла, што ліст стаў першай весткай ад мужа. Яна яшчэ не атрымала ад адміністрацыі турмы паведамлення, што ён туды патрапіў.
– Напісаў 6 траўня. Напісаў пра этап. Этап, паводле майго меркавання, быў 5-га траўня. Як звычайна, гэта бывае ноч. Яго змясцілі ў яго старую камеру. Піша: «ціск на мяне ў
калоніі быў настолькі яўны і дэманстратыўны, што некаторыя калегі па атрадзе казалі, што да серыйнага забойцы лепш ставяцца.
Камера, у якую змешчаны палітвязень, – адзіночная. Мікола Стакевіч сам падаў заяву пра ўтрымане яго ў адзіночцы.
„Сядзець з адмыслова падабранымі пад мяне суседзямі, увесь час кантралюючы іх паводзіны, не хачу… Рэжым строгі, таму ў камеру прапусцілі няшмат рэчаў, якія прывёз з сабой з
калоніі”, – піша Мікалай Статкевіч у лісце да жонкі.
Нагадаем, што былы кандыдат у прэзідэнты Мікалай Статкевіч асуджаны да шасці гадоў зняволення па артыкуле аб “масавых беспарадках” пасля „Плошчы 2010-га
году”.
Мікалая Статкевіча этапавілі ў магілёўскую турму. Там палітычны вязень павінен знаходзіцца да канца тэрміну – 1 год, 7 месяцаў і 15 дзён. Днямі яму змянілі меру пакарання з калоніі на
больш жорсткае ўтрыманне: Статкевіча прызналі нібыта злосным парушальнікам рэжыму ў калоніі.
Кажа сябра аргкамітэта па ўзнаўленні Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі Народная Грамада Алесь Арастовіч, які падтрымлівае ідэю вылучэння Статкевіча ў кандыдаты на прэзідэнцкіх
выбарах:
– Зразумела, будзе адмова. Ну, і няхай. Нагадаем усім людзям у Беларусі, што ёсць у нас палітычныя вязні, яшчэ раз звярнуць увагу амерыканцаў, еўрапейцаў да таго, што прызнаваць гэты
рэжым легітымным нельга, нават калі выбары па сцэнару рэжыму і адбудуцца.
Мікалай Статкевіч – адзіны кандыдат у прэзідэнты Беларусі на выбарах 2010 годзe, які дагэтуль знаходзіцца ў зняволенні. У траўні 2011-га ён быў асуджаны да шасці гадоў пазбаўлення волі
паводле звінавачвання ў арганізацыі масавых беспарадкаў у дзень прэзідэнцкіх выбараў. Міжнародныя праваабарончыя арганізацыі прызналі Статкевіча палітычным зняволеным.
racyja.com