ЗША дапоўнілі санкцыйны спіс: цяпер у ім і міністр юстыцыі Алег Сліжэўскі
Сліжэўскі ўжо трапляў пад амерыканскія санкцыі — яшчэ ў 2008 годзе.

ЗША дапоўнілі санкцыйны спіс: цяпер у ім і міністр юстыцыі Алег Сліжэўскі.
Сліжэўскі ўжо трапляў пад амерыканскія санкцыі — яшчэ ў 2008 годзе ў якасці кіраўніка ўпраўлення грамадскіх аб'яднанняў Мінюста.
Побач са Сліжэўскім у паведамленні Мінфіна ЗША знаходзіцца грамадзянін Нігера Усман Іліясу Джыба. Гэта адзін з лідараў «Ісламскай дзяржавы» ў Вялікай Сахары.