Зуброў у Белавежскай пушчы палічаць з дапамогай квадракоптара

Улік зуброў у Белавежскай пушчы плануюць праводзіць з паветра, паведамляе сайт нацыянальнага парка.

Фота Аляксея Буневіча

Фота Аляксея Буневіча

Штогадовы падлік дзікіх жывёл звычайна ажыццяўляецца ў зімовы перыяд. Да цяперашняга часу традыцыйнымі метадамі ўліку зуброў з'яўляюцца візуальныя назіранні за жывёламі ў месцах іх падкормак і жыровак, а таксама ўлік па слядах.
Для ўстанаўлення колькасці і полаўзроставай структуры зуброў Белавежская пушчы ў гэтым годзе была задзейнічана лясная ахова ўсіх лясніцтваў, якія маюць падкормавыя пляцоўкі, а таксама егерская служба нацыянальнага парку, аддзел зубразнаўства і навуковы аддзел. Такімі ж улікамі з усталяваннем полаўзроставай структуры жывёл пройдзеная ахоўная зона нацыянальнага парку і прылеглыя тэрыторыі, на якія ў зімовы перыяд выходзіць вялікая колькасць зуброў.
Бясснежная зіма 2020 года прымусіла навукоўцаў задумацца над прымяненнем інструментальных метадаў вызначэння колькасці і ўстанаўлення полаўзроставай структуры зуброў. Пры ўліку жывёл у буйных скупнасцях ў наступным годзе навуковы аддзел плануе выкарыстаць новы і больш дакладны метад уліку зуброў з дапамогай квадракоптара. Выкарыстанне дыстанцыйна-пілатаванага лятальнага апарата будзе асабліва актуальна для вялікіх статкаў на адкрытай тэрыторыі.
npbp.by