Журналіст Аляксандр Тамковіч у шпіталі, патрэбныя донары
Дачка журналіста Аляксандра Тамковіча просіць людзей здаваць кроў, каб можна было зрабіць пераліванне бацьку.
Паводле слоў дачкі журналіста, у бальніцы агучылі такую думку: «Ён у вас памірае, а ў нас крыві і так мала. Калі нехта для яго здасць наўзамен, то перальём», паведамляе «Наша Н*ва».
«Тата зноўку трапіў у шпіталь, яму патрэбнае пераліванне крыві (вельмі нізкі гемаглабін) і кампанентаў (трамбацыты). Пры ягоным тэрмінальным дыягназе ідуць на гэта неахвотна, асабліва калі казаць пра трамбацыты.
Дакладнай інфармацыі наконт працэдуры мэтавага донарства нідзе, на жаль, знайсці не магу, напісала запыты, але калі адкажуць, невядома. Таму прашу, калі маеце такую магчымасць, здайце кроў, на месцы спрабуючы адрасаваць яе канкрэтна для таты, Аляксандра Тамковіча. Ён у трэцяй бальніцы ў Мінску. Дата нараджэння 09/11/1963. Група крыві значэння не мае».
У Аляксандра Тамковіча дыягнаставаны рак.