Журналіста Баразенку адвезлі на Акрэсціна
Пра гэта ў Фэйсбуку напісалі калегі Аляксандра Баразенкі — аператара тэлеканала «Белсат».

Здымак Радыё Свабода
Журналіста затрымалі падчас шэсця 25 сакавіка і адвезлі ў РУУС Маскоўскага раёна Мінска.
У чым яго абвінавачваюць — пакуль невядома. Суд хутчэй за ўсё адбудзецца ў панядзелак.
Нагадаем, учора сілавікі затрымлівалі дзясяткі журналістаў, аднак амаль усіх з іх урэшце вызвалілі з РУУС без складання пратаколаў.