Брытанскага журналіста закавалі ў кайданкі і білі па твары
Сёння ў Мінску ля плошчы Перамогі пад час разгону акцыі да Дня
Волі быў затрыманы разам з многімі мітынгоўцамі і брытанскі журналіст
Філіп Уорвік.

Брытанскі журналіст Філіп Уорвік у аўтазаку. Фота з сацыяльных сетак
Пазней ён напісаў, што амапаўцы закавалі яго ў кайданкі, не дазвалялі звязацца з амбасадай, білі па твары.
Больш за 6 гадзін Уорвік правёў у РУУСе. Зараз, па інфармацыі назіральнікаў, ён на волі.
Уорвік — фатограф і радыёжурналіст, які працуе на ангельскую службу Міжнароднага французскага радыё, радыёстанцыю "Нямецкая хваля" і іншыя СМІ.
