
Анджэй Пачобут. Архіўнае фота
«Спрабую зразумець: пад варту Анджэя ўзялі, каб ён не мог збегчы з краіны і схавацца ад правасуддзя. Адначасна яму прапаноўвалі выехаць з Беларусі ў адзін канец (то-бок схавацца назаўсёды), але ён адмаўляецца. Тым не меней, скаргу [на ўзяцце пад] варту не задаволілі, каб ён не схаваўся. Такое вось „лагічнае“ кола», — пракаментавала сітуацыю жонка Анджэя Аксана Пачобут.
Анджэй Пачобут праходзіць па «польскай справе». Генеральная пракуратура завяла гэтую справу «за распальванне рэлігійнай і нацыянальнай варожасці» (частка 3 артыкула 130 КК) супраць старшыні Саюза палякаў Беларусі Анжалікі Борыс і іншых асобаў. Пачобуту пагражае да 12 гадоў калоніі.