Журналістку Ірыну Слаўнікаву перавялі з ІЧУ на Акрэсціна ў СІЗА на Валадарскага
Сёння, 6 снежня, скончыліся 10 сутак, на працягу якіх Ірыне Слаўнікавай павінны былі абраць меру стрымання, паведамляе Беларуская асацыяцыя журналістаў.
Яе родным стала вядома, што Ірына цяпер знаходзіцца ў СІЗА на Валадарскага: у іх прынялі там для яе перадачу.
Нагадаем, Ірына пасля двух запар адміністрацыйных арыштаў па 15 сутак стала падазраванай па крымінальным артыкуле аб арганізацыі і падрыхтоўцы дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, або актыўным удзеле ў іх.