Журналісты ідэнтыфікавалі расійскіх баевікоў у Славянску праз сацсеткі
Ўзброеныя сепаратысты ў Славянску на самой справе— расіяне, прадстаўнікі Церских казакоў, адзін жыхар Іркуцку, таксама прыезджыя з Крыма і жыхары ўкраінскіх гарадоў. Так выданне Ukrainian Policy ідэнтыфікавалі некалькі баявікоў, — перадае "5 канал".
![ruskija_u_slaviansku.jpg ruskija_u_slaviansku.jpg](/img/v1/news/full/ruskija_u_slaviansku.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
фота novayagazeta.ru
Яўген Панамароў родам з Беларэчанску, Краснадарскіагакраю.
Яму 39 гадоў, ён зарэгістраваны як казак, актыўны ў супольнасці Церскага казачаства.
Ён быў на многіх фота, зробленых у Славянску і Краматорску. Ён таксама сфатаграфаваўся з самаабвешчаным "мэрам" Славянска.
![http://1-ps.googleusercontent.com/h/www.5.ua/images/4test/x1a.jpg.pagespeed.ic.3UWqwziBLE.jpg x1a.jpg.pagespeed.ic.3UWqwziBLE.jpg](http://1-ps.googleusercontent.com/h/www.5.ua/images/4test/x1a.jpg.pagespeed.ic.3UWqwziBLE.jpg)
Ціхан Карэтны родам з Расеі з Беларэчанску. Ён таксама сябра казацтва.
![http://1-ps.googleusercontent.com/h/www.5.ua/images/4test/x2a.jpg.pagespeed.ic.PgK770yinl.jpg x2a.jpg.pagespeed.ic.PgK770yinl.jpg](http://1-ps.googleusercontent.com/h/www.5.ua/images/4test/x2a.jpg.pagespeed.ic.PgK770yinl.jpg)
Яўген Кавалёў таксама родам з Беларэчанску. Заўважаны ў форме Церскага казацтва.
![http://1-ps.googleusercontent.com/h/www.5.ua/images/4test/x3a.jpg.pagespeed.ic.gJUmRn79l_.jpg x3a.jpg.pagespeed.ic.gJUmRn79l_.jpg](http://1-ps.googleusercontent.com/h/www.5.ua/images/4test/x3a.jpg.pagespeed.ic.gJUmRn79l_.jpg)
Антон Марозаў родам з Іркуцка, Расія. Яго асноўны профіль паказвае яго ў ваеннай форме. Сярод фота шмат неанацысцкай сімволікі, у тым ліку фота спальвання сцяга Ізраіля. Аляксандр Ганчаў быў заўважаны ў Крыме, на яго старонцы размешчаныя відэа трэніровак па правядзенні штурму. Ён з'яўляецца членам старонак у падтрымку Беркута, Рускага маршу, захапляецца Страйкболам. У графе горад пражывання указана Горлаўка. Таксама адзначана, што ён скончыў школу ў Макееўцы.
![http://1-ps.googleusercontent.com/h/www.5.ua/images/4test/x4a.jpg.pagespeed.ic.t_f-slMPs6.jpg x4a.jpg.pagespeed.ic.t_f-slMPs6.jpg](http://1-ps.googleusercontent.com/h/www.5.ua/images/4test/x4a.jpg.pagespeed.ic.t_f-slMPs6.jpg)
Ігар Георгіеўскі родам з Крыма
з Сімферопаля. Ён быў заўважаны ў Славянску, сфатаграфаваўся на фоне верталётаў на Славянскім аэрадроме, які спрабавалі захапіць сепаратысты.
![http://1-ps.googleusercontent.com/h/www.5.ua/images/4test/x6a.jpg.pagespeed.ic.U6afl_KeYC.jpg x6a.jpg.pagespeed.ic.U6afl_KeYC.jpg](http://1-ps.googleusercontent.com/h/www.5.ua/images/4test/x6a.jpg.pagespeed.ic.U6afl_KeYC.jpg)
Яўген Злы таксама з'яўляецца членам групоўкі ў Славянску. З'яўляецца сябрам Дансога казацтва.
![http://1-ps.googleusercontent.com/h/www.5.ua/images/4test/x7a.jpg.pagespeed.ic.dBggm1EVzD.jpg x7a.jpg.pagespeed.ic.dBggm1EVzD.jpg](http://1-ps.googleusercontent.com/h/www.5.ua/images/4test/x7a.jpg.pagespeed.ic.dBggm1EVzD.jpg)
"Эдвард Піцерскі" месцам жыхарства на сваёй старонцы назваў Харкаў. Ён таксама адзначыў, што з'яўляецца сябрам байцоўскага клуба Оплот. Ён таксама падпісаны на супольнасці, якія падтрымліваюць Беркут, Антымайдан, за далучэнне Паўднёвага-Усходу Украіны да Расіі.
![http://1-ps.googleusercontent.com/h/www.5.ua/images/4test/x8a.jpg.pagespeed.ic.HcUeXd10KV.jpg x8a.jpg.pagespeed.ic.HcUeXd10KV.jpg](http://1-ps.googleusercontent.com/h/www.5.ua/images/4test/x8a.jpg.pagespeed.ic.HcUeXd10KV.jpg)
Дзмітрый "Харкаўскі" Шэлест. На сваёй старонцы на фатаграфіі ў камуфляжы напісаў, што яна зроблена ў Славянску. Ён адзначае, што з'яўляецца сябрам байцоўскага клуба Оплот.
![http://1-ps.googleusercontent.com/h/www.5.ua/images/4test/x9a.jpg.pagespeed.ic.YJQwivnkDm.jpg x9a.jpg.pagespeed.ic.YJQwivnkDm.jpg](http://1-ps.googleusercontent.com/h/www.5.ua/images/4test/x9a.jpg.pagespeed.ic.YJQwivnkDm.jpg)