Баявікі адмаўляюцца вызваляць амерыканскага журналіста
Баявікі ў Славянску працягваюць утрымліваць амерыканскага журналіста Саймана Астроўскага. Пра гэта сёння заявіла прадстаўнік сепаратыстаў Стэла Харошэва , піша Associated Press.
Амерыканскі журналіст Сайман Астроўскі
Паводле яе слоў, ён знаходзіцца ў
мясцовым аддзяленні Службы бяспекі Украіны, захопленым больш за тыдзень таму.
Харошэва запэўніла , што з Астроўскім "усё нармальна". Яго нібыта" падазраюць у шкодніцкай дзейнасці", аднак якой менавіта не
паведамляецца. Сепаратысты заяўляюць, што вядуць ўласнае расследаванне.
Амерыканскае выданне Vice, супрацоўнікам якога з'яўляецца Астроўскі запэнівае, што яго прадстаўнікі "знаходзяцца ў кантакце з Дэярждэпам ЗША і іншымі адпаведнымі ўрадавымі
органамі" для забеспячэння бяспекі свайго калегі.
Як вядома, у АБСЕ ўжо заявілі, што патрабуюць ад сепаратыстаў вызваліць журналіста і спыніць ціск на прадстаўнікоў СМІ.