У Цярнопалі прынялі першых уцекачоў з Данеччыны
Першыя ўцекачы з усходу Украіны абжываюцца ў Цярнопалі. Жанчыны з дзецьмі прыехалі з Славянска. Кажуць — сітуацыя ў горадзе вельмі небяспечная. Тым больш, што кватэры уцекачоў знаходзяцца ў цэнтры горада, — перадае ”5 канал”.
Аксана Нечыпурэнка ў Цярноваль прыехала разам з дачкой Аняй. У Славянску застаўся муж, які да
гэтага часу арганізуе там праўкраінскі мітынгі. Цяжарнай жанчыне разам з дзіцём заставацца ў горадзе было
небяспечна. На новым месцы іх сустрэлі, уладкавалі і дапамагаюць рэчамі. Зараз Аксана займаецца двума праблемамі: надыходзячымі родамі і тым, як дамагчыся спакою
ў родным горадзе.
Гэта не праблема абшчыны Славянская, гэта не праблема грамады Данецкай вобласці або Усходу — гэта ўсеўкраінская праблема, лічыць жанчына. "Калі мы не падымімся ўсе разам і не будзем аказваць ім супраціў, то заўтра прыйдуць і ў ваш дом. І мы павінны ўсё гэта ўсведамляць", — лічыць ўцякачка.
Увогуле, у Цярнопалі зараз абжываюцца тры сям'і бежанцаў з Славянска. Дзеці ўсё ўспрымаюць, як прыгоду. У бліжэйшы час іх прымуць у школу.
Дапамогу ў перасяленні жыхары Славянска атрымалі пасля званка на адмысловую гарачую лінію. На іх просьбу адгукнуўся грамадскі актывіст з Цярнопаля Ігар Костаў. У сваім доме мужчына падаў уцекачам з дзецьмі часовы прытулак. А іншыя валанцёры ўжо шукаюць сем'ям пастаяннае жыллё і працу.
Цярнопальскія актывісты не выключаюць, што колькасць бежанцаў з Усходу будзе павялічвацца. Аднак абяцаюць дапамагчы ўсім, хто ў гэтым будзе мець патрэбу.