Звальненне каардынатара антыалкагольнай кампаніі ў Гомелі
Каардынатар антыалкагольнай кампаніі "Хопіць піць — трэба жыць" Зміцер Карашкоў застаўся без працы. Намеснік дырэктара ў пытаннях ідэалогіі "Гомельскага дома-будаўнічага камбінату" Уладзімір Петрусенка звольніў машыніста цеплавоза нібыта з прычыны прагул
Фота gomelspring.org
Сам актывіст перакананы, што сутыкнуўся з палітычна матываваным звальненнем.
Зміцер Карашкоў:
— Я некалькі разоў атрымліваў папярэджанні ад свайго кіраўніцтва на працы, каб я скончыў займацца сваёй грамадскай дзейнасцю. Калі я ўладкоўваўся на працу, мяне ўзялі па дамове
працоўнага найму. Калі ім паведамілі беларускія спецслужбы, хто я такі, мяне хутка перавялі на кантракт. І не толькі мяне, але ўсіх машыністаў на "Гомельскім ДСК". Маім калегам
сказалі, што на кантракт іх перавялі толькі з-за таго, што я займаюся грамадскай дзейнасцю.
Прадстаўнік прафсаюзу работнікаў радыёэлектроннай прамысловасці на Гомельшчыне Віктар Казлоў заяўляе, што актыўныя сябры арганізацыі маюць праблемы з наймальнікамі.
Віктар Казлоў:
— У нас ёсць доказы таго, што наймальнікі пераследуюць нашых актывістаў. За апошні перыяд былі звольненыя Анатоль Паплаўны, Дзяніс
Грамыка —ён працаваў машыністам цеплавоза на Гомельскім горна-узбагачальным камбінаце. Яго прымусілі напісаць заяву аб звальненні. Вось і Карашкоў Зміцер
не паспеў папрацаваць год — ужо звольнілі нібыта за прагул.
Машыніст цеплавозу Зміцер Карашкоў плануе абскардзіць сваё звальненне ў судовым парадку. У канцы мінулага году актывіст ладзіў адзіночны пікет супраць алкагалізацыі насельніцтва каля будынка абласнога выканкаму, за што яго пакаралі буйным штрафам.