Звольнены супрацоўнік Маладзечанскага РАУС, які катаваў Алесю Садоўскую
Пра гэта стала вядома супрацоўнікам «Платформы» з крыніц, максімальна набліжаным да РАУС г. Маладзечна.
Паводле афіцыйнай версіі, начальнік дэпартамента аховы Маладзечанскага раёна быў адпраўлены на пенсію.
Але як стала вядома Платформе, падставай для гэтага паслужыла праверка УСБ МУС Рэспублікі Беларусь, якая выявіла яго датычнасць да фактаў крадзяжу.
Пракуратура Мінскай вобласці пацвердзіла факты парушэнняў у дачыненні да сям'і Алесі Садоўскай
Нагадаем, што Іван Косік спрычыніўся да катаванняў у дачыненні да Алесі Садоўскай. У далейшым ён звярнуўся ў УСК г. Маладзечна з заявай пра тое, што Садоўская нібыта ўжыла да яго гвалт. У выніку жанчына была накіравая на прымусовае лячэнне ў псіхіятрычным стацыянары, ў яе адабралі дачку і прысудзілі да 2,5 гадоў абмежавання волі.
Акрамя таго, Платформа мае інфармацыю пра тое, што ў наглядных органаў ёсць пытанні і да начальніка Маладзечанскага РАУС Асіповіча В.П., які ведаў пра дзеянні сваіх падначаленых.