Сёння Марш смелых — #Явыходжу
15 лістапада ў Беларусі абвешчаны Марш смелых — "Я выходжу". Гэта былі апошнія словы, якія напісаў забіты Раман Бандарэнка ў дваравым чаце. Удзельнікі маршу плануюць сабрацца а 12-гадзіне ля станцыі метро "Пушкінская", каб прайсці ад месца гібелі першай ахвяры сілавікоў Аляксандра Тарайкоўскага да Плошчы Пераменаў, дзе выкралі Рамана Бандарэнку, які ад пабояў сканаў у шпіталі.
Людзі ў чорным садзяцца ў аўтобусы на тэрыторыі Акадэміі МУС. Фота vybory_smotri.
Ужо зранку карыстальнікі адзначаюць праблемы з мабільным інтэрнэтам. Праблемы назіраюцца ва ўсіх аператараў ад 9.15, адключаны ў тым ліку інтэрнет праз 2G. Хатнія сеткі працуюць.
Раней беларусаў заклікалі раздаваць хатні інтэрнет для людзей на вуліцах — рабіць сеткі з лагінам і паролем BELARUS2020.
Жывую трансьляцыю падзеяў у Менску вядзе канал «Настоящее время»
17:00 Усе станцыі метро адчыніліся.
16:45 Пасьля разгону і затрыманьня людзей з «Плошчы Пераменаў», з прылеглага дому выйшла адна жанчына, запаліла сьвячу і паклала да мэмарыялу.
Сілавікі разьбіраюць стыхійны мэмарыял
16:30 На «Плошчы Пераменаў» засталіся толькі сілавікі. Яны забіраюць сьцягі, раскідваюць зьнічы. Шмат затрыманых.
Прынамсі да адраго з жыхароў дому ля «Плошчы Пераменаў» ломяцца ў кватэру байцы ў зялёнай форме
16:27 Людзі трымаліся да апошняга. Сілавікі затрымалі амаль усіх пратэстоўцаў. Сілавікі пачалі граміць народны мемарыял на плошчы Пераменаў
16:25 Пачатася «зачыстка»! На «Плошчы Пераменаў» пратэстоўцаў выхопліваюць па адным
16:20 На плоўчу Перамен пад'ехалі аўтазакі.
16:00 Пратэстоўцы гуртуюцца ля мемарыяло Раману Бандарэнку на пл. Пераменаў. Сілавікі высаджваюцца з бусаў. Кардон ідзе да пл. Перамненаў
Людзі сталі ў шчэпку і не разыходзяцца
15:40 Сілавікі адышлі ад «Плошчы пераменаў», але ня зьехалі зусім
Сілавікі стаяць на другім баку вуліцы Арлоўскай, нібыта робяць перагрупоўку, перадаюць сьведкі зь месца падзеяў. Між тым пратэстоўцаў усё больш на «плошчы Пераменаў», яны прабіраюцца з розных вуліц.
Канал #МотолькоПомоги піша, што сілавікі едуць у бок «плошчы Пераменаў» вуліцай Чарвякова
15:18 З боку Кіеўскага скверу ў накірунку Плошчы Перамен едуць аўтазакі
На плошчы Пераменаў мужчыны крычалі: «Дакранешся хоць да адной знічкі – мы ўсе тут ляжам, а жывым ты не выйдзеш».
15:15 Людзі стаяць падняўшы рукі дагары. Сілавікі здымаюць з плота бела-чырвона-белыя стужкі, зрываюць сцягі. Людзі не сыходзяць. Сілавікі адступаюць з плошчы Пераменаў, адтуль з'язджае вадамёт.
15:05 Сілавікі ўжо на плошчы Пераменаў, атачаюць людзей. Людзі сталі ў ланцуг і не пускаюць людзей да мемарыялу
14:55 Да «плошчы Перамен» прыехаў вадамёт
14:40 Уся вуліца Чарвякова, ад вуліцы Машэрава да Плошчы Пераменаў заблакавана прыватнымі аўто. Людзі працягваць падыходзіць туды з розных бакоў
14:25 Каля тысячы чалавек рухаецца з Альшэўскага міма ГЦ «Карона» да пл. Пераменаў. Людзі не ідуць па праезджай частцы. Кіроўцы падтрымліваюць іх сінгаламі аўта.
14:20 На «Плошчы Пераменаў» шмат стрэлаў, усё ў дыме. Пачаўся хапун ля мэмарыялу
Сілавікі страляюць сьвятлошумавымі гранатамі проста ў групы людзей, выкарыстоўваюць сьлезацечны газ. Людзі крычаць: «Фашысты». Дзясяткі затрыманыя
Зноў гучаць выбухі гранатаў ля мэтро Пушкінская
Там працягваюцца затрыманьні, людзі хаваюцца ў дварах, сілавікі бегаюць за імі
14:15 На плошчу Перамен прыехалі сілавікі. Паведамляецца пра выбухі. Людзі, якія сабраліся ў двары плошчы Перамен, скандуюць «Жыве Беларусь» і «Адпускай». Частка становіцца ў счэпку на вуліцы Чарвякова. Чутны выбух.
14:10 Перакрытая дарога ў бок стэлы на скрыжаванні Ціміразева і Машэрава. Таксама дарога перакрытая прама каля стэлы ў напрамку Багдановіча.
На «плошчы Перамен» запалілі бела-чырвона-белыя шашкі. Людзі пляскаюць у далоні, у падтрымку сігналяць аўтамабілі.
14:00 Сілавікі перакрываюць скрыжаванне Багдановіча-Кульман у бок вуліцы Кахоўскай.
13:55 АМАП у чорным разагнаў людзей ад мэмарыялу Аляксандру Тарайкоўкаму на скрыжаваньні Прытыцкага і Пушкіна
Затрымалі некалькі пратэстоўцаў, у тым ліку старога чалавека. Людзі яшчэ тут яшчэ застаюцца, крычаць «Забойцы!», «Фашысты!» Кропкавыя затрыманьні працягваюцца
13:45 Людзі збіраюцца да плошчы Перамен
13:35 На Пушкінскую зноў прыехаў вадамёт. У гэтыя хвіліны сілавікі са шчытамі шыхтуюцца на праезджай частцы насупраць кінатэатра Аўрора.
13:25 Сілавікі разагналі пратэстоўцаў на Прытыцкага і прайшлі ў ланцугу з вадамётам да Спартыўнай.
На Прытыцкага насупраць кінатэатру «Аўрора» 6 сілавікоў паклалі аднаго пратэстоўца на зямлю, пабілі нагамі і дубінкамі і пацягнулі ў мікрааўтобус. Палічыць, колькі ўсяго ужо затрымалі, цяжка
13:20 Аскепкам светлашумавой гранаты на Пушкінскай паранена жанчына. Аскепак патрапіў у нагу. Чакаюць хуткую дапамогу. Таксама ідзе хапун на вул. Сердзіча.
13:10 Калона скандуе «Я выходжу». Людзі занялі перакрыжаванне ля м. Пушкінская.
Супраць людзей на «Пушкінскай» пачалі прымяняць спэцсродкі. Пратэстоўцы бягуць назад у кірунку «Каменнай горкі», некаторыя падаюць
Усё скрыжаваньне Прытыцкага і Пушкіна ў дыме. Яшчэ адзін выбух гранаты каля кінатэатру «Аўрора». Людзі адыходзяць, яны разгубленыя, ня ведаюць, куды далей ісьці
Да Пушкінскай прыехаў вадамёт, людзей разганяюць, пачыналіся затрыманні.
13:05 Вялікая калона ў некалькі тысяч чалавек рушыла з боку ст. м. «Пушкінская» праз скрыжаванне з Альшэўскага ў бок плошчы Пераменаў.
13:00 На скрыжаваньні Прытыцкага і Пушкіна сілавікі ў чорным разьбілі людзей на некалькі групаў. Пры затрыманні ля метро Пушкінская было чуваць 3 стрэлы. Людзі, якіх не разагналі сілавікі, пачалі выходзіць на праезжую частку.
Пратэстоўцы спрабавалі сабрацца ў адну калёну, але ім не даюць. Каля «Макдональдза» пачаліся затрыманьні. Тут каля дзясятка мікрааўтобусаў і два аўтазакі.
Два мужчыны выскачылі на дарогу на вул. Прытыцкага і пачаў пінаць міліцэйскую машыну, якая ехала ў бок метро Спартыўная.
Рух на Прытыцкага і праспекце Пушкіна перакрыты з усіх бакоў.
З боку Макдональдса на Пушкінска – 16 машын міліцыі і бусы сілавікоў. Працягваюцца кропкавыя затрыманні.
12:50 У дварах на «Пушкінскай» таксама пачаліся хапуны. Сілавікі схапілі аднаго хлопца, каб адбіць яго, прыбеглі іншыя людзі
12:35 Людзі пачынаюць выходзіць на праезную частку на Пушкінскай і Прытыцкага. Аўтазакі паехалі ў бок плошчы Перамен, на якой таксама шмат людзей.
12:30 Рух перакрылі на скрыжаванні Альшэўскага і Пушкіна. Людзей разганяюць газам.
12:25 У аднаго з уваходаў у метро станцыі метро "Пушкінская" ў Мінску людзі акружылі супрацоўніка СТВ Рыгора Азаронка, які, відаць, збіраўся здымаць сюжэт. Яны скандуюць яму «Пайшоў прэч».
З боку кінатэатра «Аўрора» каштуе каля 10 аўтобусаў. Людзі невялікімі кампаніямі па тратуары вылучаюцца да кальца, дзе ўжо пачаліся масавыя затрыманні
12:15 На «Пушкінскай» у Менску затрымалі журналіста расейскага ТАСС Юрыя Шамшура і карэспандэнта беларускага дзяржаўнага агенцтва БелТА Андрэя Пакумейку, піша Tut.by. Яны былі ў камізэльках «Прэса».
На Плошчы Пераменаў у гэты момант больш за тысячу чалавек. Людзі падцягваюць збірацца.
12:00 Роўна апоўдні пачалі сігналіць аўтамабалі на Пушкінскай. Працягваюцца затрыманні. Перакрыты праспект Дзяржынскага.
Хлопец чытае Канстытуцыю падчас затрымання.
11:55 Невялікія групы людзей стаяць ля метро Пушкінская.
З боку Арлоўскай у бок праспекта Жукава праехалі 6 сініх бусаў. Людзі чакаюць калону, якая як кажуць людзі, мусіць рухацца з боку Каменнай горкі. Усе крамы ў пераходзе станцыі метро зачыненыя.
11:50 Каля мэмарыялу Тарайкоўскага адбываюцца затрыманьні. Чытач перадае, што людзі спрабуюць аднавіць мэмарыял, нягледзячы на дзеяньні сілавікоў.
Рух для машын дазволены, але грамадскага транспарту няма.
11:35 У раёне станцыі метро "Спартыўная", на вуліцы Дуніна-Марцінкевіча стаяць аўтазакі і бусікі з сілавікамі.
У раёне Пушкінскай з раніцы не працуюць кафэ — па патрабаванні адміністрацыі Фрунзенскага раёна. Вось такія фота даслалі чытачы nashaniva
У цэнтр едзе вайсковая тэхніка.
На плошчы Незалежнасці ўсталёўваюць агароджы.
11:25 У Мінску перакрылі вуліцу Прытыцкага. Фота radiosvaboda