Жыбартоўшчына: гістарычная сядзіба Дамейкаў гіне незваротна!?
Гістарычная сядзіба ў Жыбартоўшчыне, што пры самым раённым цэнтры Дзятлава, імкліва разбураецца, вельмі верагодна, што хутка ад яе застануцца толькі падмуркі. З гэтай мясцовасцю звязана асоба філамата, выдатнага навукоўца, нацыянальнага героя Беларусі, Польшчы і Чылі Ігната Дамейкі.
![Так выглядала сядзіба 15 год таму Так выглядала сядзіба 15 год таму](/img/v1/userfiles/images/zybartouszcz_833x400.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Так выглядала сядзіба 15 год таму
Тут у сядзібе роднага дзядзькі прайшло яго дзяцінства. Пазней жа ў сядзібе жыў Леан Дамейка, яго пляменнік, удзельнік паўстання 1863 году. На сьцяне ўмуравана таблічка з напісам «Тут у 1884-88 гады жыў вядомы ў свеце вучоны, нацыянальны герой Чылі Ігнат Дамейка». Сядзіба, якой фактычна 200 гадоў (на адным з кутніх камянёў падмурку выбіты старадаўні напіс «1819. R Ignacy DOMEYKO»), зараз знаходіцца проста ў гаротным, скрайне занядбаным стане.
![zybartouszczy_670x469.jpg zybartouszczy_670x469.jpg](/img/v1/userfiles/images/zybartouszczy_670x469.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Праблема ў тым, што рознае гарадзенскае абласное і дзятлаўскае раённае начальства цягам многіх дзесяцігоддзяў так і не парупілася, каб занесці гэты будынак у рэестр тых, якія складаюць нацыянальную архітэктурную, гісторыка-культурную спадчыну і адпаведна ахоўваюцца дзяржавай.
![dsc_0481_670x447.jpg dsc_0481_670x447.jpg](/img/v1/userfiles/images/dsc_0481_670x447.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Доўгі час у сядзібе месціўся адзін з раённых шпіталяў. Спакваля будынак разбураўся, а ніхто і ня думаў яго рамантаваць. Урэшце пару гадоў таму абрынуўся дах і сядзіба стала зусім непрыдатнай для выкарыстання. Цяпер тэрыторыю сядзібы выкупіў прыватнік, які вядзе на ёй іншае будаўніцтва. Сродкаў жа на аднаўленне старадаўняга будынку, які патрабуе значных капіталаўкладанняў, у яго канешне няма. Спробы ж грамадскасці прыцягнуць увагу ўладаў да жахлівага стану гістарычнага будынку пакуль што марныя.
![Так выглядае сядзіба зараз Так выглядае сядзіба зараз](/img/v1/userfiles/images/dsc_0530_670x447.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Так выглядае сядзіба зараз
Паводле racyja.com