Жыхара Ліды вінавацяць у выкарыстанні рабскай працы в'етнамцаў

У Лідзе пагранічнікі затрымалі мясцовага жыхара, які займаўся незаконнай міграцыяй і выкарыстоўваў рабскую працу мігрантаў з В'етнама. 



Як паведамляе тэлеканал АНТ, малодшаму з 16 нелегалаў — 19 гадоў, старэйшаму — 29. Следчыя высветлілі, што ў Ліду групу прывёз 48-гадовы мясцовы жыхар, які займаецца грузаперавозкамі. За пэўную плату прадпрымальнік паабяцаў пераправіць в'етнамцаў у Літву. Аднак пазней ці то перадумаў, ці то не змог гэтага зрабіць. Нелегалаў вырашыў пасяліць у сваім гаражы. 
 
 
Жылі в'етнамцы ў гэтым памяшканні, як яны самі прызналіся, спачатку перавозчык іх карміў, затым ежу і пражыванне прымусіў адпрацоўваць. За гаражом яны капалі траншэі і разбіралі аўтатранспарт.
 
 
Знаходжанне замежнікаў было старанна замаскіравана ад чужых вачэй. За 10 дзён аб тым, што сусед эксплуатуе замежнікаў, ніхто не даведаўся. 
 
 
На след нелегалаў выйшлі пагранічнікі, калі правяралі аператыўную інфармацыю пра магчымае парушэнне дзяржаўнай мяжы. Зараз прадпрымальніку давядзецца адказваць па дзвюх крымінальных справах.
 
 
Яго вінавацяць у арганізацыі канала незаконнай міграцыі і выкарыстанні рабскай працы.
 
 
Арыштавана маёмасць, сярод якой велікагрузны аўтамабіль з прычэпам і іншамарка. 
 
 
В'етнамцы прыцягнутыя да адміністрацыйнай адказнасці за парушэнне міграцыйнага заканадаўства. Цяпер яны знаходзяцца ў ІЧУ Лідскага пагранічнага атрада і чакаюць дэпартацыі ў Маскву.
 
 
БелаПАН

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,
Больш цікавага на «Новым Часе»: