Жыхар Брэста адседзеў 15 сутак са зламанай рукой

Андрэй Прыстаўка 8 лістапада прымаў удзел у акцыі пратэсту ў Мінску, яго затрымалі сілавікі і моцна збілі ў бусе.

400091100497_179153.jpg

Пасля таго мужчына атрымаў чарговыя 15 сутак арышту, а пакуль сядзеў, яшчэ 50 базавых велічыняў штрафу (1350 рублёў) па іншай справе.

«Мяне зацягнулі ў бус і пачалі збіваць: білі па галаве, на спіне, па нагах. Аказалася, ў мяне зламаная рука, але ні на Акрэсціна, ні ў вязніцы ў Баранавічах і Жодзіна мне дапамогі не аказалі. Усе 15 сутак я прасядзеў са зламанай рукой, і толькі 24 лістапада, калі адседзеў суткі, я змог атрымаць дапамогу і мне наклалі гіпс і далі бальнічны»,  расказаў Андрэй Прыстаўка «Белсату».

Андрэй Прыстаўка вядомы ў Берасці тым, што пафарбаваў галаву і бараду пад колер нацыянальнага сцягу.

400094600754_169450.jpg