Жыхара Бабруйска затрымалі па падазрэнні ў нападзе на пракурорскага работніка
У Бабруйску затрымалі мужчыну, якога падазраюць у нападзе на пракурорскага работніка, паведамляе прэс-служба Дэпартамента аховы МУС.

Паводле інфармацыі Дэпартамента, мужчына, знаходзячыся ў
тралейбусе, пачаў прыставаць да пацярпелага, выйшаў з ім на адным прыпынку,
выбіў з рук тэчку і стаў нападаць. Як паведамляецца, мужчына пайшоў на канфлікт з
асабістай непрыязнасці пасля таго, як даведаўся, што пацярпелы — работнік
пракуратуры.
У дачыненні да 34-гадовага бабруйчаніна ўзбуджана крымінальная справа.
Паводле reform.by.