Жыхара Мінска затрымалі за роспіс двух цюкоў сена і гандлёвага кіёска

Яго знайшлі па чэку з крамы, дзе ён купляў фарбу, які валяўся каля рулона. 

photo_2021_11_04_17_31_30.jpg


Як распавялі ў прэс-службе сталічнай міліцыі, «пратэсныя акцыі» былі зафіксаваныя ў траўні і ў кастрычніку. На цюках і кіёску выявілі «незарэгістраваную сімволіку» і «пратэсныя лозунгі».
Аўтара роспісу змаглі вылічыць. Ім аказаўся 51-гадовы мінчанін. Паведамляецца, што ён «праводзіў акцыі», калі прыязджаў са сталіцы на лецішча. Гандлёвы кіёск, у прыватнасці, быў размаляваны на Лагойшчыне.
У дачыненні да мужчыны распачалі крымінальную справу за хуліганства. А вылічыць яго змаглі па выяўленым каля рулона чэку з крамы, дзе ён купляў фарбу.